3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
ЦАХАЛ аднавіў наземную аперацыю ў сектары Газа
- Важна
ЦАХАЛ пацвердзіў пачатак кропкавых наземных аперацый у цэнтральнай і паўднёвай частцы сектара Газа з мэтай пашырыць буферную зону ў анклаве. Войскі Ізраіля ўжо захапілі каля паловы тэрыторыі калідора Нецарым, што падзяляляе сектар на паўночную і паўднёвую часткі.
Міністр абароны Ізраіля папярэдзіў аб неабходнасці хуткай эвакуацыі палесцінцаў з зон баёў і прыгразіў поўным разбурэннем і спусташэннем анклава, калі ізраільскія заложнікі не будуць вызвалены, а палесцінскі рух ХАМАС не будзе выправаджаны.
Як раней заяўляў Нетаньяху, групоўка адхіліла некалькі прапаноў аб вяртанні 59 заложнікаў у абмен на прадаўжэнне тэрміна спынення агню. Тады Ізраіль аднавіў авіяўдары па сектары Газа, а затым пачаў наземную аперацыю. Па даных палесцінскага боку, загінулі каля 400 мірных жыхароў.
ХАМАС жа заяўляе, што яны не адмаўляліся ад магчымасці перамоў з Ізраілем, але настойваюць на выкананні дзеючага пагаднення паміж бакамі.