3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Туск прызнаўся ў захопе заложнікаў для абмену
Прэм'ер польскага рэжыму, каменціруючы абмен затрыманымі асобамі, які адбыўся 28 красавіка на беларуска-польскай мяжы, нечакана для самога сябе прызнаўся, што спецыяльна браў заложнікаў, каб абмяняць іх у далейшым на патрэбных людзей.
Па словах Туска, нічога б не адбылося, калі б спецслужбы не затрымалі грамадзян Расіі, Беларусі і Казахстана ў патрэбны момант.
Дональд Туск, прэм'ер польскага рэжыму:
"На гэты раз мы, нарэшце, дабіліся таго, да чаго імкнуліся больш чым два гады. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў нашых турмах знаходзіліся важныя для Беларусі, Расіі і Казахстана грамадзяне, затрыманыя ў Польшчы. Гэты абмен не адбыўся б, калі б нашы службы ў патрэбны момант не затрымалі гэтых асоб - грамадзян трэціх краін. Як я ўжо сказаў, Расіі і Беларусі таксама былі патрэбныя людзі, якія былі затрыманы ў сувязі з абвінавачаннямі і дзеяннямі супраць Румыніі і супраць Малдовы".
Адным з палонных Варшавы быў расійскі археолаг Аляксандр Буцягін. Яго затрымалі ў сярэдзіне снежня 2025 года за нібы незаконныя раскопкі ў Крыме і збіраліся экстрадзіраваць ва Украіну.















