3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
У Берліне адбыўся чарговы раўнд перамоў паміж Украінай і ЗША
Важны раўнд перамоў паміж дэлегацыямі Украіны і ЗША прайшоў у Берліне. Сустрэча была прысвечана пошуку кампрамісаў па спыненні вайны, абмеркаванню гарантый бяспекі для Украіны і магчымай адмове Кіева ад імкнення ўступіць у НАТА ў абмен на альтэрнатыўныя гарантыі ад ЗША і ЕС.
На перамовах таксама прысутнічаў нямецкі канцлер Фрыдрых Мерц, аднак ён пакінуў іх неўзабаве пасля пачатку. Сустрэча доўжылася больш за пяць гадзін, а пасля завяршэння ніхто не стаў каменціраваць вынікі. Толькі крыху пазней спецпрадстаўнік Трампа Сціў Уіткаф у сацсетках заявіў, што дасягнута значнае прасоўванне. Ён адзначыў, што бакі абмяркоўвалі план мірнага ўрэгулявання, які складаецца з 20 пунктаў, эканамічны парадак дня і іншыя пытанні. Уіткаф дадаў, што дэлегацыі дамовіліся прадоўжыць перамовы 15 снежня. Чакаецца, што да іх далучацца канцлер ФРГ Мерц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер Вялікабрытаніі Кір Стармер.















