3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Саудаўскай Аравіі пройдуць перамовы дэлегацый ЗША і Украіны
У Эр-Рыяд прыбыў Уладзімір Зяленскі, хаця, згодна з заявамі амерыканскага дзяржсакратара Рубіа, які будзе прадстаўляць амерыканскі бок, ён не ўваходзіць у склад украінскай дэлегацыі на маючых адбыцца сустрэчах, прысвечаных выпрацоўцы мірных ініцыятыў.
Аб'яўлена, што амерыканцы хочуць высветліць, наколькі канструктыўна настроены ўкраінцы вырашаць тэрытарыяльныя пытанні, ці будуць патрабаваць гарантый бяспекі, а таксама ці гатовы яны заключыць здзелку аб перадачы ЗША права на распрацоўку сваіх выкапняў.
Між тым вырашылася адна з самых напружаных інтрыг апошніх тыдняў: пасля скандальнага наведвання Зяленскім Белага дома амерыканцы патрабавалі ад яго шчырых выбачэнняў. Як высветлілася, украінец ужо накіраваў Трампу ліст з просьбамі аб прабачэнні.
Сціў Уіткаф, спецпасланнік прэзідэнта ЗША:
"Зяленскі адправіў ліст прэзідэнту. Ён папрасіў прабачэння за інцыдэнт, які адбыўся ў офісе. Я думаю, што гэта быў важны крок. Паміж нашымі камандамі, украінцамі і еўрапейцамі, якія таксама маюць дачыненне да гэтага абмеркавання, было шмат дыскусій. Я бы ахарактарызаваў гэта як прагрэс".
У чацвер, 13 сакавіка, пытанні ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту будуць абмяркоўвацца ў Маскве, паведамляюць амерыканскія СМІ. Паводле некаторых звестак, Уіткаф ужо 13 сакавіка можа сустрэцца з прэзідэнтам Пуціным. Расійскі бок пакуль не пацвердзіў, але і не абверг гэтыя паведамленні.















