3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
У Эстоніі даражэе газ
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Газ для эстонскіх спажыўцоў стане даражэйшым. Найбуйнейшыя прадаўцы блакітнага паліва з мая павысяць прайс у пакетах са зменлівай цаной больш як на траціну. Пра гэта пішуць эстонскія СМІ.
Тарыфы павялічацца на 20-30 еўрацэнтаў за кубаметр. Прычым кіраўнік адной з кампаній адзначыў, што цана іх гнуткага пакета для бытавых кліентаў заставалася нязменнай у сакавіку і красавіку, нягледзячы на рост на 65 % рыначнага кошту газу, выкліканы эскалацыяй канфлікту ў Іране.















