3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У Эстоніі павялічацца выдаткі на абарону
У снежні інфляцыя ў Эстоніі павялічылася больш як на 4 % у параўнанні з аналагічным месяцам папярэдняга года. Эксперты ўпэўненыя, што неўзабаве эстонцаў чакае яшчэ большае павышэнне цэн. Будзе рост падаткаў.
У прыватнасці, будзе ўведзены падатак на бяспеку для гарантавання абараназдольнасці дзяржавы. Стаўка падатку з абароту дасягне 24 %. Такім чынам на ваенныя выдаткі з насельніцтва разлічваюць сабраць дадаткова 113 млн еўра за год. Вышэйшай, чым чакалася, аказалася гадавая інфляцыя і ў цэлым у зоне еўра. Паводле звестак Еўрастата, самая высокая зафіксавана ў Харватыі і Бельгіі.















