3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
У Францыі жанчына і двое яе сыноў уварваліся з нажом у школу
Надзвычайнае здарэнне ў школе французскага горада Пуасі. Жанчына і двое яе сыноў уварваліся з нажом у навучальную ўстанову.
Як высветлілася, прычынай паслужыў канфлікт падлетка з аднакласнікам. Зламысніцу і аднаго з сыноў затрымалі, другі ўцёк.
Мэр горада заклікала ўзмацніць меры бяспекі і патруляванне каля школ. Па яе словах, гэта далёка не першы выпадак насілля ў навучальных установах Пуасі. Так, месяц таму ў суседняй школе адбылася бойка паміж падлеткамі, падчас якой быў прыменены нож. У выніку трое былі шпіталізаваныя.
Дарэчы, паводле звестак Міністэрства ўнутранай бяспекі, у Францыі ўжо другі год запар расце колькасць злачынстваў з-за расізму.















