3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Каліфорніі расце колькасць ахвяр пажараў, агонь ахапіў больш як 16 тыс. га
Колькасць ахвяр з-за лясных пажараў у Каліфорніі працягвае расці - ужо загінулі 24 чалавекі. Без вестак прапалі больш за дзясятак мясцовых жыхароў. Агонь ахапіў больш як 16 тыс. га.
Губернатар штата заявіў, што пажары могуць стаць адным з самых разбуральных бедстваў у гісторыі ЗША. У зоне павышанай рызыкі ўзнікнення ўзгаранняў у Каліфорніі пражываюць больш як 8 млн чалавек. Пры гэтым, паведамляе шэраг СМІ, прычынай узгаранняў мог стаць абарваны провад на адной з ліній электраперадачы.