3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Канадзе абралі новага прэм'ер-міністра
Марк Карні абраны лідарам кіруючай Ліберальнай партыі Канады. Ён стане новым прэм'ер-міністрам.
Экс-кіраўнік Цэнтральнага банка набраў больш за 85 % галасоў і перамог па выніках першага падліку. Як і яго папярэднік, Карні выступае за дапамогу Украіне. У сваёй першай прамове ў новым статусе палітык раскрытыкаваў Дональда Трампа і заявіў, што Канада ніколі не стане часткай ЗША, а пошліны ў адказ будуць дзейнічаць, пакуль Штаты не праявяць павагу.
Марк Карні, абраны прэм'ер-міністр Канады:
"Дональд Трамп, як мы ведаем, увёў неапраўданыя тарыфы на тое, што мы будуем, на тое, што мы прадаём, і на тое, як мы зарабляем на жыццё. Ён нападае на канадскія сем'і, рабочых і прадпрыемствы, і мы не можам дазволіць яму дабіцца поспеху, і мы гэтага не зробім. Канадскі ўрад справядліва адказаў увядзеннем нашых уласных тарыфаў, якія акажуць максімальны ўплыў на Злучаныя Штаты і мінімальны на Канаду. Мой урад захавае нашы тарыфы ў сіле да таго часу, пакуль амерыканцы не праявяць да нас павагу".
Зрэшты, акрамя гандлёвай вайны з ЗША Карні трэба яшчэ прызначыць дату парламенцкіх выбараў у Канадзе, якія павінны прайсці да 20 кастрычніка. А каб затрымацца на пасадзе, яму яшчэ неабходна забяспечыць перамогу сваёй партыі на фоне нездаволенасці палітыкай лібералаў з-за высокай інфляцыі ў краіне.















