3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У Хомсе створаны Цэнтр урэгулявання для членаў рэжыму Асада
У Сірыі ствараюць Цэнтр урэгулявання для функцыянераў рэжыму былога прэзідэнта краіны Башара Асада. Усім дзяржслужачым загадана да 14 снежня звярнуцца ў цэнтр у Хомсе для праходжання неабходных фармальнасцяў і атрымання часовых пасведчанняў.
Зараз у шэрагу буйных гарадоў дзейнічае каменданцкая гадзіна, найбуйнейшыя аэрапорты зачынены. Напярэдадні ў Дамаску адкрыліся некаторыя кафэ і магазіны, хоць прадуктаў у продажы не вельмі шмат і яны падаражэлі на 30-50 %. Трохі палепшылася сітуацыя з электразабеспячэннем.
Многія жыхары пакідаюць краіну: на мяжы з Ліванам стаяць чэргі з машын.















