3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Даехаць нават у самую аддаленую вёску - як складзены маршруты і што ў асартыменце аўтакрам
Аўтар:Марына Раманоўская
Забяспечыць кожнага жыхара нашай краіны неабходнымі таварамі - такая задача стаіць перад спецыялістамі гандлю.
Там, дзе няма стацыянарных магазінаў, на ратунак прыходзяць аўтакрамы. Маршруты мабільных маркетаў распрацоўваюцца з улікам асаблівасцяў вёсак. Увага - цэнам, якасці прадукцыі і пунктуальнасці.
Ці задаволены жыхары глыбінкі працай перасоўных магазінаў? І як абнаўленне аўтапарка спрыяе пашырэнню асартыменту.
Задача магазіна на колах - даехаць у самыя аддаленыя вёскі. Бо кожны жыхар нашай краіны павінен быць забяспечаны неабходнымі і, што важна, якаснымі таварамі. А калі ў асартыменце чагосьці не хапае, ёсць магчымасць зрабіць перадзаказ на неабходную прадукцыю. Паслуга даўно зарэкамендавала сябе (больш падрабязна - глядзіце відэа).















