3.68 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
У Бразіліі адкрылася 30-я канферэнцыя ААН па змеяненні клімату
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Бразіліі адкрылася 30-я канферэнцыя ААН па змяненні клімату. Сюды прыбылі лідары дзясяткаў краін.
Праўда, прэзідэнта ЗША тут няма. Трамп нядаўна заявіў, што тэорыя глабальнага пацяплення - гэта планетарных маштабаў махлярства.
Канферэнцыя ў Бразіліі пачалася са скандалу. Высветлілася, што яе ўдзельнікі прыбылі на прыватных самалётах (бізнес-джэтаў і вялізных лайнераў у мясцовым аэрапорце налічылі шматлікія дзясяткі), урон экалогіі гэтым відавочна быў нанесены каласальны. У дадатак да месца правядзення канферэнцыі прасеклі дарогу ў джунглях - для гэтага высеклі дзясяткі квадратных кіламетраў першароднага лесу Амазоніі.















