3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Літве прапанавалі выкарыстоўваць беларускія актывы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сітуацыя з літоўскімі грузавікамі, якія захраснулі ў Беларусі, паказала сапраўдны характар літоўскай палітыкі - гэта шантаж і зладзейства. Адзін з дэпутатаў літоўскага Сейма прапанаваў выплаціць кампенсацыю перавозчыкам за кошт замарожаных беларускіх актываў. Напрыклад, выкарыстаць для гэтага санаторый "Беларусь".
Гэта значыць пусціць з малатка беларускія актывы, а атрыманыя ад продажу грошы раздаць перавозчыкам, якія страцілі вялізныя сумы з-за блізарукіх рашэнняў літоўскіх улад.
Раней прэм'ер Літвы заявіла, што ніякіх кампенсацый перавозчыкам не будзе (нібы яны павінны былі прадугледзець такую сітуацыю). Пра тое, што літоўскія ўлады самі аўтары гэтай сітуацыі, прэм'ер не згадвае.















