3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У Расіі пераймянуюць Растоў

Горад Растоў у Яраслаўскай вобласці афіцыйна стаў Растовам Вялікім. Гэта вынікае з закона, падпісанага прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і размешчанага на сайце афіцыйнага апублікавання прававых актаў, піша РІА Навіны.
"Перайменаваць горад Растоў Яраслаўскай вобласці ў горад Растоў Вялікі", - гаворыцца ў дакуменце.
Растоў Вялікі - адзін з найстаражытных гарадоў Русі. Упершыню ён згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" пад 862 годам. Хаця археалагічнага пацвярджэння гэтай летапіснай даты няма, але менавіта з яе вядзецца афіцыйнае вылічэнне ўзросту Растова.
Як падкрэслівала гарадская адміністрацыя, сучасны Растоў - турыстычны цэнтр, які развіваецца. Горад размешчаны на федэральнай трасе Масква - Яраслаўль - Архангельск - Халмагоры і на чыгуначнай магістралі Масква - Уладзівасток. Адлегласць ад Масквы складае 200 км, ад Яраслаўля - 60 км. У Растове Вялікім пражываюць больш за 32 тыс. чалавек.















