3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У Сірыі на 3 месяцы спынілі дзеянне канстытуцыі і працу парламента
Пераходны ўрад Сірыі спыніў дзеянне канстытуцыі і працу парламента на тры месяцы. Паведамляецца, што будзе створаны камітэт па судовых пытаннях і правах чалавека для вывучэння канстытуцыі і наступнага ўнясення паправак.
Таксама новыя ўлады збіраюцца аддаць суду ўсіх, хто, на іх думку, "датычны да злачынстваў супраць народа" рэспублікі.
Для ўзмацнення кантролю на ўсёй тэрыторыі правінцыі Хомс была уведзена каменданцкая гадзіна. У той жа час у Дамаску і Рацы пачаліся пратэсты супраць новай улады. У Рацы натоўп разагналі аўтаматнымі чэргамі, сірыйскія крыніцы паведамляюць, што ёсць загінуўшыя і параненыя.
Здаецца, што пераходны перыяд у Сірыі будзе нялёгкім.
Фота Reuters















