3.76 BYN
2.82 BYN
3.29 BYN
У Вашынгтоне ўчынены замах на прэзідэнта ЗША

Новы замах на Трампа - у лобі гатэля Вашынгтона, дзе праходзіла званая вячэра з удзелам прэзідэнта ЗША, зламыснік адкрыў стральбу. Выстралы прагучалі каля асноўнай зоны надгляду. Стралка хутка затрымалі. Пацярпеў толькі адзін супрацоўнік спецслужб. Прэзідэнт ЗША, першая лэдзі і высокапастаўленыя госці былі аператыўна эвакуіраваны з залы.
Трамп ужо паспеў даць прэс-канферэнцыю, дзе высока ацаніў работу спецслужб і выказаў меркаваанне, што стралок дзейнічаў у адзіночку і інцыдэнт не звязаны з міжнародным становішчам, у тым ліку з напружанасцю вакол Ірана. На пытанне аб якасці аховы Трамп адказаў, што спецслужбы дзейнічалі хутка і смела. Ён уражаны іх работай.
Зламыснік - 31-гадовы выкладчык Коўл Томас Ален, жыхар каліфарнійскага горада Торанс. Яго матывы пакуль невядомыя. Вядома, што ён быў госцем гатэля, дзе праходзіла мерапрыемства. У яго былі драбавік, пісталет і некалькі нажоў, паведамілі ў паліцыі. Ён паўстане перад судом ужо 27 красавіка. Калі версія аб замаху пацвердзіцца, гэта стане трэцяй спробай ліквідаваць Трампа менш чым за два гады.















