3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Японіі з-за моцных снегападаў загінулі 13 чалавек
Жыхары Японіі пакутуюць ад маразоў і моцных снегападаў. З-за гэтага ўжо загінулі 13 чалавек, яшчэ звыш 170 пацярпелі. Прычынамі называюцца няшчасныя выпадкі, пераахаладжэнне або ДТЗ.
Снегапады працягваюцца ў многіх частках краіны ўжо больш чым тыдзень, з-за чаго большасць дарог паралізавана. У прэфектуры Фукусіма лавіна перакрыла ўчастак дарогі працягласцю звыш 5 км. Турысты, якія спыніліся ў гатэлях на гэтай частцы трасы, апынуліся ў снежнай пастцы. З-за пастаяннага снегу выратавальныя аперацыі ўскладняюцца.
Мясцовых жыхароў папярэджваюць, што далейшае пагаршэнне ўмоў надвор’я можа прывесці да ўзнікнення транспартных затораў і пашкоджання канструкцый будынкаў.















