3.66 BYN
3.06 BYN
3.60 BYN
Упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў затапіла Сахару
Анамальная з'ява ў пустыні. Упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў затапіла Сахару.
Паводле паведамленняў Independent, вада, якая лінула праз пяскі і аазісы, прывяла да гібелі больш як 20 чалавек у Марока і Алжыры.
Мясцовыя фермеры таксама скардзяцца на прычынены ўрон.
А метэаролагі папярэджваюць - ападкі, выкліканыя экстратрапічным штормам, могуць памяняць надвор'е ў рэгіёне на месяцы і нават гады наперад.