3.44 RUB
3.42 USD
3.55 EUR
Усё бліжэй да прорвы... Стрэлкі гадзінніка Суднага дня перавялі на 1 секунду наперад
На крок бліжэй да прорвы. Навукоўцы перавялі стрэлкі гадзінніка Суднага дня на секунду бліжэй да паўночы: да 89 секунд.
Дэніэл Холтс, старшыня савета па навуцы і бяспецы часопіса "Бюлетэнь навукоўцаў-атамшчыкаў":
"Мы пераводзім стрэлкі гадзінніка бліжэй да паўночы, таму што не бачым дастатковага прагрэсу, пазітыўнага зруху ў рашэнні глабальных праблем, з якімі мы сутыкаемся, уключаючы ядзерныя рызыкі, змяненне клімату, біялагічныя пагрозы і дасягненні ў галіне прарыўных тэхналогій".
Час, які застаўся да паўночы, сімвалізуе напружанасць міжнароднага становішча, поўнач азначае момант ядзернага катаклізму. У апошнія гады стрэлкі зрушвалі толькі наперад.
Фота АР