3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Вільнюс выдаткуе на ваенныя патрэбы 4 % ВУП у 2025 годзе
Мінабароны Літвы аб'явіла, што ў 2025 годзе выдаткуе на ваенныя патрэбы 4 % ВУП. Пры гэтым бюджэт краіны прадугледжваў выдзяленне толькі 3 % на гэтыя мэты.
Таямніца грошай, што ўзніклі з ніадкуль, растлумачылася тут жа. Міністр абароны распавяла, што Літва павялічыла ліміт запазычанняў. Узрастуць ваенныя выдаткі на тыя самыя 800 млн еўра, якія будуць узятыя ў доўг дадаткова. Праўда, крэдытны цяжар для Літвы павялічыцца. Гэту праблему, зрэшты, прыйдзецца вырашаць ужо наступным пакаленням літоўцаў.