3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
WSJ: ЗША адправяць ваенныя караблі ў Армузскі праліў
Пентагон накіроўвае марскую групу да 2,5 тыс. пехацінцаў на Блізкі Усход пасля таго, як Іран узмацніў атакі ў Армузскім праліве.
Раней ваеннае камандаванне ЗША запрасіла дадатковыя эсмінцы і караблі для абароны камерцыйных суднаў. Пры гэтым кіраўнік Мінфіна заявіў, што суправаджэнне гандлёвых грузаў стане магчымым толькі пасля атрымання поўнага кантролю неба над Іранам.
На гарантаванне неабходнай бяспекі можа пайсці каля месяца нават нягледзячы на тое, што амерыканскія сілы працягваюць знішчаць арсенал ракет і беспілотнікаў Тэгерана.
На фоне эскалацыі канфлікту суднаходства праз стратэгічна важны праліў практычна спынілася. Краіны Персідскага заліва страцілі каля 15 млрд долараў нафтавых даходаў.
Эксперты папярэджваюць, што цэны на нафту могуць узляцець да 200 долараў за барэль. ЗША дзеля стабілізацыі сітуацыі часова вывелі з-пад санкцый расійскае выкапнёвае паліва.
Сярод першых краін, якія заявілі аб гатоўнасці скарыстацца зняццем абмежаванняў, стаў Тайланд.















