3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
З пачатку ваеннай аперацыі Ізраіля ў Ліване загінулі 687 чалавек
Ізраіль пашырыць геаграфію атак на Ліван. Жыхары паўднёвай часткі краіны атрымалі апавяшчэнне аб тэрміновай эвакуацыі на поўнач.
Пры гэтым пад удар трапляюць не толькі ваенныя аб'екты "Хезбалы", але і жылыя дамы. Колькасць ахвяр расце з кожным днём, у тым ліку сярод медыкаў і ратавальнікаў, якія дапамагаюць мясцовым жыхарам. Аб сітуацыі ў Ліване больш падрабязна расказаў карэспандэнт RT Arabic Амар Аль-Солх.
Ізраіль працягвае бамбіць Ліван. За ноч былі нанесены дзясяткі ўдараў па паўднёвым прыгарадзе Бейрута.
Можна сказаць, што ўжо два раёны, дзе пражывалі амаль паўмільёна чалавек, зраўнаваліся з зямлёй. Зараз ніхто не зможа вярнуцца туды.
На поўдні Ізраіль ужо зайшоў у 23 пункты Лівана падчас сухапутнай аперацыі, якую яны аб'явілі супраць Лівана. Было таксама аб'яўлена, што 22 медыцынскія каманды трапілі пад агонь Ізраіля, 45 чалавек атрымалі раненні і, на жаль, загінулі 15 чалавек з медыцынскіх работнікаў.















