3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
З-за паводкі ў Аргенціне загінулі 10 чалавек
Маштабная паводка адбылася ў аргенцінскай правінцыі Буэнас-Айрэс. Стыхія забрала жыцці сама меней 10 чалавек. Дзясяткі кварталаў горада Баія-Бланка сышлі пад ваду. Закрыты аэрапорт, а некаторыя пад'язныя шляхі да горада сур'ёзна пашкоджаны.
Пачалася масавая эвакуацыя насельніцтва. На дапамогу ратавальнікам накіравана армія. У найбліжэйшыя гадзіны там чакаецца новы навальнічны фронт.















