3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"За дзесяць ярдаў" ад дасягнення міру - а якой гадзіне адбудзецца тэлефонная размова Пуціна і Трампа
Тэлефонная размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа адбудзецца 18 сакавіка з 16 да 18 гадзін па Мінску.
Па словах амерыканскага прэзідэнта, многія элементы фінальнага мірнага пагаднення ўжо ўзгоднены, тым не менш работа, якую трэба правесці, не будзе лёгкай. "За дзесяць ярдаў" ад дасягнення міру ва Украіне - так у Белым доме пракаменціравалі маючую адбыцца тэлефонную размову.
Дональд Трамп:
"У нас будзе вельмі важны званок. Вы ведаеце, у нас ужо былі званкі, але мы падыходзім да вельмі крытычнага этапу і мы хочам, каб уся гэтая гісторыя з Расіяй і Украінай была завершана. І я думаю, што Украіна хоча гэтага. Я ведаю, што яны хочуць гэтага. Усе хочуць гэтага. Гэтая вялікая колькасць смерцяў. Неверагоднае кровапраліцце, якога мала хто бачыў раней".
Вынікі размовы ЗША маюць намер апублікаваць пасля яе завяршэння.