3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
За год ваеннай аперацыі Ізраіля ў сектары Газа загінулі 42 тыс. палесцінцаў
Колькасць палесцінцаў, якія загінулі ў сектары Газа за год ваеннай аперацыі Ізраіля, перавысіла 42 тыс. Гэта звесткі Міністэрства аховы здароўя анклава.
Толькі за мінулыя суткі ў выніку ізраільскіх абстрэлаў у розных раёнах загінулі 45 чалавек, 130 параненыя.
Дарэчы, раней 99 амерыканскіх урачоў напісалі адкрыты ліст на імя Джо Байдэна. Яны сцвярджаюць, што колькасць загінуўшых у Газе не 42, а 118 тыс.
Нагадаем, сітуацыя на Блізкім Усходзе рэзка абвастрылася пасля пранікнення 7 кастрычніка мінулага года ўзброеных прыхільнікаў палесцінскага руху ХАМАС з сектара Газа на ізраільскую тэрыторыю.