3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Запасы газу ў Еўропе скарачаюцца
Наступствы спынення транзіту расійскага газу праз Украіну. Запасы паліва ў Еўропе апусціліся ніжэй за 65 %. Газ на біржы ў ЕС таргуецца па цане каля 500 долараў за тысячу кубаметраў.
Пры гэтым Расія ў найбліжэйшыя дні забяспечыць гуманітарныя пастаўкі газу ў Прыднястроўе. Пра гэта заявіў кіраўнік непрызнанай рэспублікі. Чакаецца, што пастаўкі будуць праз "Турэцкі паток" з наступным рэверсам у Малдову і далей у Прыднястроўе. Сітуацыю ў рэгіёне можна назваць "гуманітарнай катастрофай". Электрычнасць у дамы падаецца на 3-4 гадзіны на дзень. Гарачую ежу раздаюць з палявых кухань. На вуліцы крыху вышэй за 0, але ацяплення ў дамах няма. Нагадаем, з 1 студзеня Кіеў спыніў транзіт расійскага газу ў ЕС.















