3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Зараз "Амерыканскі". Apple і Google пераназвалі Мексіканскі заліў
Амерыканская карпарацыя Apple змяніла назву Мексіканскага заліва на "Амерыканскі" ў сваіх картах для карыстальнікаў у ЗША. Раней тое ж самае зрабіла кампанія Google - паводле ўказа Дональда Трампа.
Карыстальнікі Google-карт з ЗША і Мексікі зараз бачаць новы тапонім, астатнія - абедзве назвы. Apple таксама пераназвала заліў толькі для карыстальнікаў у ЗША, але неўзабаве плануе ўнесці змяненні для астатніх.
Да змены назвы ў Белым доме паставіліся вельмі сур'ёзна. Так, рэпарцёр Associated Press не быў дапушчаны на мерапрыемства ў Авальным кабінеце з-за адмовы агенцтва называць Мексіканскі заліў "Амерыканскім".















