- 3.71 BYN 
- 2.95 BYN 
- 3.44 BYN 
ЗША чакаюць ад Кіева паніжэння мабілізацыйнага ўзросту
Будучая амерыканская адміністрацыя абранага прэзідэнта Дональда Трампа настойвае на паніжэнні ўзросту мабілізацыі ва Украіне да 18 гадоў. Адпаведную заяву зрабіў у эфіры тэлеканала ABC будучы памочнік Трампа па нацбяспецы Майк Уолтц. Паводле яго сцвярджэння, будучая адміністрацыя разлічвае на "стабілізацыю становішча спраў на фронце", пры гэтым Кіеў адчувае "сапраўдныя праблемы з жывой сілай".
Тым не менш, Уолтц адзначыў, што абраны прэзідэнт ЗША Трамп лічыць нерэалістычнай ідэю "выцяснення" Расіі з усіх былых тэрыторый Украіны, дадаўшы, што гэту пазіцыю пачынаюць разумець і іншыя сусветныя лідары.















