3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
ЗША і Іран узгаднілі фінальны праект мірнага пагаднення

Злучаныя Штаты ўзгаднілі з Іранам фінальны праект мірнага пагаднення, паведамляюць арабскія медыя. Пасрэднікам у складаных перамовах выступіў Пакістан.
З'явіліся, праўда, таксама ўдакладненні, што ў бакоў застаюцца рознагалоссі па шэрагу істотных момантаў, у прыватнасці, з-за ядзернай праграмы Ірана, а таксама з-за вытворчасці ім ракетнай зброі. Аднак прагрэс у пытанні ўзаемнага ўзгаднення пазіцый дасягнуты значны.
Так, Іран, пачаў прапускаць праз Армузскі праліў танкеры. 21 мая гэтай воднай артэрыяй прайшлі 30 караблёў - усе яны, згодна з паведамленнямі з Тэгерана, выплацілі загадзя ўзгоднены збор.
Відаць, такая практыка становіцца доўгатэрміновай: амерыканскія вайскоўцы лічаць, што флот ЗША не зможа забяспечыць свабоду суднаходства ў Армузе працяглы час: гэта будзе вельмі дорага і да таго ж звязана з сур'ёзнымі рызыкамі.
Адзінае, што азмрочвае перспектывы магчымага пагаднення паміж бакамі, гэта ўзрослая ваенная актыўнасць Ізраіля: бамбардзіроўкі Лівана і знішчэнне там аднаго за другім населеных пунктаў працягваюцца. Паводле афіцыйных звестак, апублікаваных у Бейруце, з пачатку сакавіка загінулі больш чым 3 тыс. грамадзян гэтай краіны.















