3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
ЗША ўвялі пошліны для Канады, Мексікі і Кітая
Гандлёвыя войны па-амерыканску. ЗША ўводзяць высокія пошліны для імпарту з Канады, Мексікі - 25 %, тавараў з Кітая - 10 %. Пры гэтым, як паведамляе USA Today, для энергарэсурсаў з Канады ўстаноўлены ніжэйшы ўзровень пошлін - 10 %. Дональд Трамп ужо падпісаў адпаведныя загады. Вось толькі каму яны нашкодзяць больш, пытанне адкрытае. Агенцтва Блумберг папярэджвае, што тарыфы Трампа падрываюць рынак нафты і павышаюць цэны на бензін у ЗША. Нагадаем, раней гаспадар Белага дома пагражаў увесці імпартныя пошліны супраць тавараў з Еўрасаюза з-за таго, што Брусель, як выказаўся амерыканскі лідар, "жудасна" ставіцца да Вашынгтона.















