3.81 BYN
2.78 BYN
3.25 BYN
Першы абласны навукова-практычны семінар праходзіць ва Уздзе
Даступнасць медыцынскай дапамогі ў рэгіёнах - адна з задач, якую кіраўнік дзяржавы паставіў перад сістэмай аховы здароўя. Людзі павінны атрымліваць аператыўную, а галоўнае якасную дапамогу самага рознага ўзроўню, у тым ліку і хірургічную.
З гэтай мэтай 17 красавіка на базе Уздзенскай цэнтральнай райбальніцы ўпершыню праходзіць абласны навукова-практычны адукацыйны семінар.
Арганізацыя рознаўзроўневай хірургічнай дапамогі - ключавая тэма абласнога навукова-практычнага адукацыйнага семінара.
Каля 70 чалавек-хірургаў з усёй Міншчыны абменьваюцца вопытам аператыўнага лячэння грыж пярэдняй брушнай сценкі. Гэта адна з распаўсюджаных груп захворванняў планавай хірургічнай дапамогі. У рамках семінара ўжо правялі 2 лапараскапічныя аперацыі. Важны момант - за тым, што адбываецца, хірургі з усёй вобласці назіраюць у анлайн-рэжыме. Тут жа ў моманце яны могуць задаць пытанні і атрымаць на іх адказы.
Такога роду семінары стануць пастаяннымі. Плануецца, што іх распаўсюдзяць на ўсю Мінскую вобласць. Штогод яны будуць праходзіць у розных абласных бальніцах. Развіццё міжраённых цэнтраў - прыярытэт. Такім чынам закрываем адразу некалькі задач галіны: зніжаем нагрузку на Мінскую абласную клінічную бальніцу і робім больш даступнай хірургічную дапамогу ў рэгіёнах.















