3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
У Беларусі за год выяўлена амаль 60 тыс. новых выпадкаў захворвання на рак
У Беларусі за год выяўлена амаль 60 тыс. новых выпадкаў анкалагічных захворванняў. Гэта стала магчымым дзякуючы высокаму ўзроўню дыягностыкі.
Сучасныя тэхналогіі і сістэмы скрынінгу дазваляюць выяўляць рак на ранніх стадыях, што значна павялічвае шанцы на паспяховае лячэнне.
РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава - лідар у лячэнні гэтых захворванняў. Тут праводзяць па 10 тыс. аперацый за год. За жыццё людзей змагаюцца тысячы ўрачоў. Спецыялізаваную меддапамогу пацыенты таксама атрымліваюць у абласных і раённых цэнтрах.
Для барацьбы з анкалогіяй, акрамя найноўшых методык тэрапій і тэхналогій, выкарыстоўваецца медыкаментознае лячэнне, пры якім больш за 50 % лекаў беларускай вытворчасці. Дзякуючы гэтаму да нас прыязджаюць на лячэнне людзі з анкалагічнымі захворваннямі з усяго свету. Зараз у Беларусі на рэабілітацыі знаходзяцца каля 2 тыс. іншаземцаў.