3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Ад адукацыі да турызму - Мінск і Кітай пазначылі прыярытэты супрацоўніцтва
Перспектывы супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, адукацыі, культуры і турызму. Мінск і Кітай пазначылі прыярытэты ўзаемадзеяння падчас сустрэчы старшыні Мінгарвыканкама з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі.
Бакі дамовіліся аб далейшым умацаванні адносін у рамках дзеючых праектаў па самых розных кірунках, у тым ліку - у сферы адукацыі. Больш за палову кітайскіх студэнтаў, якія вучацца ў Беларусі, жывуць у Мінску. Таму абмяркоўвалі перспектывы адкрыцця новых спецыяльнасцяў, цікавых кітайскім партнёрам.
На трэку супрацоўніцтва і культурныя праекты. Так, у лютым госці з Паднябеснай арганізавалі ў беларускай сталіцы фестываль у гонар Свята Вясны. Мінск зацікаўлены ў правядзенні мерапрыемстваў у Кітаі.
Адзначым, што 2025-2026 гады абвешчаны гадамі прамысловай кааперацыі паміж Мінскам і Пекінам. Адзін з самых паспяховых сумесных беларуска-кітайскіх праектаў - індустрыяльны парк "Вялікі камень", дзе ўжо больш як 170 рэзідэнтаў. Акцэнт на медыцыну, лагістыку і высокія тэхналогіі. Аб'ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі паміж краінамі расце. Толькі ў 2025 годзе ён склаў больш як 12 млрд долараў.















