3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы сярод 15 самых хуткарослых еўрапейскіх эканомік
Беларусь заняла трэцюю пазіцыю ў топ-спісе 15 самых хуткарослых еўрапейскіх эканомік у 2024 годзе. Такія даныя прыводзіць Міжнародны інстытут блізкаўсходніх і балканскіх даследаванняў у Любляне.
Асновай паслужыла справаздача Міжнароднага валютнага фонду за кастрычнік 2024 года. Эксперты адзначаюць, што еўрапейскія краіны апошнім часам сутыкнуліся з сур'ёзнымі праблемамі, уключаючы паніжэнне дзелавой актыўнасці і падзенне еўра да самага нізкага ўзроўню ў дачыненні да долара. На рэгіён істотна паўплывала і пагроза патэнцыяльных мыт з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Дык вось Беларусь на гэтым фоне дэманструе моцны і выгадны эканамічны рост.