3.72 BYN
2.98 BYN
3.48 BYN
Мінскі паўмарафон - 2025: як ідзе падрыхтоўка да маштабнай спартыўнай падзеі
Аўтар:Анастасія Рудзкая
Яркая падзея восені - Мінскі паўмарафон - 2025 - збярэ тысячы ўдзельнікаў з розных краін. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да падзеі. Спартсмены і аматары праводзяць інтэнсіўныя трэніроўкі. Сярод удзельнікаў традыцыйна і супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі.
Выходзім на фінішную прамую ў падрыхтоўцы да Мінскага паўмарафону. Імянны нумар атрымала я. Мяне чакае дыстанцыя даўжынёй 21 кіламетр. Спадзяюся, магія лікаў і старанныя трэніроўкі дапамогуць годна справіцца з пастаўленай задачай.
Мінскі паўмарафон - дзясяты па ліку - пройдзе 7 верасня. Гэты дзень сапраўды адзін з любімых для кожнага аматара бегу. Тут адзіныя ўсе: аматары і прафесіяналы. Дыстанцыі можна выбраць: 5, 10 і 21 кіламетр (падрабязнасці ў відэа).