3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Нацбанк Беларусі змякчыў правілы прыёму замежнай валюты
Аўтар:Рэдакцыя news.by
З 1 кастрычніка беларускія банкі будуць прымаць замежную валюту з забруджваннямі, якія свецяцца ва ўльтрафіялеце.
Адзіныя патрабаванні для ўсіх гульцоў фінансавага рынку 1 кастрычніка агучылі ў Нацбанку. Паставіць кропку ў гэтай тэме – даручэнне Прэзідэнта рэгулятару.
Раней у Нацбанку распавялі, што было заказана спецыяльнае навуковае даследаванне ў Акадэміі навук. Яго папярэдняя выснова - наяўнасць элементаў, бачных толькі ва ўльтрафіялетавым спектры, не павінна з'яўляцца абмежаваннем для прыёму купюр.
Пры гэтым трухлявыя купюры, падраныя і злепленыя, а таксама з запісамі на іх, па-ранейшаму трэба здаваць на інкаса. Аднак камісія за гэту аперацыю знізіцца больш як утрая - з 15-20 да 5 %.