3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Крутой расказаў, калі можа быць адменены роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй
Адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй у пілотным альбо пастаянным рэжыме можа адбыцца з наступнага года. Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой пасля пасяджэння Групы высокага ўзроўню.
Саюзная інтэграцыя дае добры эканамічны плён. Тавараабарот вырас ужо на 8 %. Гэта на 2,5 млрд больш, чым за такі ж перыяд летась. ВУП дзвюх краін перавышае 4 %, і гэта вымушае міжнародныя фінансавыя арганізацыі пераглядаць прагнозы. Сёння акцэнт робіцца на новых знакавых праектах. Іх можна запускаць з перспектывай на 10 ці 15 гадоў наперад.
На парадку дня пасяджэння Групы высокага ўзроўню было каля 20 пытанняў. Сярод іх роўныя правы спажыўцоў на саюзным рынку, чыгуначныя грузаперавозкі, вываз лесаматэрыялаў з Беларусі праз тэрыторыю Расіі.