3.70 BYN
2.98 BYN
3.49 BYN
ЭКА ў Беларусі: у прыярытэце - ахова мацярынства і дзяцінства
Аўтар:Кацярына Стрэха
Больш як 500 дзяцей нарадзіліся ў Беларусі за 9 месяцаў 2025 года дзякуючы ЭКА. Эфектыўнасць прымянення спробы рэпрадуктыўнай тэхналогіі дасягае больш як 40 %, што адпавядае сусветным стандартам.
У 2024 годзе расходы на адну бясплатную спробу ЭКА з рэспубліканскага бюджэту склалі амаль 6 млн беларускіх рублёў.
Двайнятак Яну і Марыну ў сям'ю Адамовіч бусел прынёс 7 месяцаў таму. Тады ж Святлана і Аляксандр набылі статус шматдзетных бацькоў. Яшчэ некалькі гадоў таму складана было паверыць, што ў іх доме аднойчы загучыць гучны дзіцячы смех. За плечамі ў пары - 10 гадоў дарэмных спробаў зацяжарыць самастойна. Шчаслівым білетам стала ЭКА (глядзіце відэа).