3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
У Беларусі намалочана 10 млн т збожжа разам з рапсам і кукурузай
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Ёсць 10 млн! Паводле свежых звестак на 24 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 10 млн 47 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай, што на 350 тыс. т больш, чым на гэту ж дату 2024 года.
У актыве Брэстчыны ўжо 2 млн т збожжа. Што датычыцца краіны ў цэлым, сярэдняя ўраджайнасць збожжа з кукурузай вышэйшая за леташнюю амаль на 5 ц/га. Харчовага зерня пастаўлена ў лік дзяржзаказу 686 тыс. тон - 98 % ад плана.
Фота pixabay.com















