3.67 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Мінскі ХК "Дынама" разграміў "АК Барс" на выездзе
Гульцы мінскага "Дынама" з перамогі пачалі чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. Беларуская дружына ў Казані сустракалася з моцным "АК Барсам". "Зубры" пацвердзілі рэпутацыю другой па выніковасці атакі лігі, закінуўшы 7 шайбаў у вароты "зялёных".
Тое, што ў Мінску жывуць хакеем, гэта бясспрэчны факт. Нядаўна завяршылася 8-матчавая хатняя серыя мінскага "Дынама" ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, усе паядынкі адбыліся пры аншлагах на трыбунах.
Здавалася б, за гэты час можна было нацешыцца гульнёй "зубраў" удосталь, але балельшчыкам "бела-сініх" заўсёды будзе мала спорту. Вялізны дэсант фанатаў "сталічных" накіраваўся на выезд, былі забраніраваны тры аўтобусы, а хтосьці дабіраўся сваім ходам. Вынік - больш як 200 чалавек на госцевым сектары "Татнафта-Арэны" (глядзіце відэа).















