3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Быць аграрыем модна - новы погляд маладых кадраў на сельскую гаспадарку
16 лістапада сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі АПК - працаўнікі вёскі і перапрацоўшчыкі. Будзем з хлебам - гэтую фразу паўтараем часта. Дзякуючы іх працы, мы і з малаком, і з алеем, і яшчэ з сотняй відаў прадукцыі. Вырабляем значна больш, чым спажываемы самі. На астатнім добра зарабляем.
Планка з кожным годам расце. Яшчэ нядаўна экспарт харчавання 8 млрд долараў здаваўся чымсьці фантастычным, а сёння гэта ўжо пройдзены этап. На 2026 год і ўжо тым больш на маючую адбыцца пяцігодку ставім мэты куды больш амбіцыёзныя. Але ўсім прыйдзецца добра папрацаваць.
У краіне актыўна будуюцца новыя сучасныя малочна-таварныя комплексы. У вытворчасць укараняюцца лічбавыя тэхналогіі, а нашы заводы пастаянна здзіўляюць навінкамі. І ўсё гэта агульная аграрная справа.
Важны ўклад кожнага! У гэтым упэўніўся наш карэспандэнт Антон Малюта. Ён адправіўся ў падарожжа па краіне і пазнаёміўся з прафесіяналамі сваёй справы, якія знойдуць падыход і да рагулі, і да Ціка-Току (гл. відэа).















