3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Кавалі ХХI стагоддзя: як беларускія майстры агню і металу ствараюць мастацтва
Аўтар:Сяргей Ладысеў
"Каваль - усім рамёствам бацька" - гэтая прымаўка прайшла скрозь стагоддзі, не страціўшы сваёй актуальнасці і сёння. Нават у свеце, дзе пануюць высокія тэхналогіі, апрацоўка металу застаецца ключавой, асабліва для такой стратэгічна важнай для краіны галіны, як машынабудаванне.
Хоць сучасная прамысловасць пацясніла многія старажытныя рамёствы, кавальская справа ў Беларусі па-ранейшаму запатрабавана і актыўна адраджаецца. Праца каваля была справай незвычайнай і небяспечнай, што пацвярджаюць шматлікія паданні, міфы і легенды (гл. відэа).















