3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Кіраўнік Еўракамісіі 4 сакавіка азнаёміць краіны ЕС з планам пераўзбраення Еўропы
Чарговы важны дзень у сусветнай геапалітыцы анансаваў амерыканскі прэзідэнт. Дональд Трамп у сваёй сацсетцы напісаў: "Заўтра будзе важны вечар, я скажу ўсё, як ёсць".
Адначасова рыхтуецца зрабіць важную заяву кіраўнік Еўракамісіі. Фон дэр Ляен заявіла, што 4 сакавіка азнаёміць краіны ЕС з планам пераўзбраення Еўропы. Відавочна, што ўзгодненай пазіцыі на фоне расколу паміж Еўропай і ЗША чакаць не прыходзіцца.
Сустрэча дэлегацый ЗША і Расіі змяніла пазіцыю Вашынгтона, паскардзілася кіраўнік еўрадыпламатыі. Кая Калас заявіла, што Генеральная Асамблея ААН прыняла 2 рэзалюцыі, але Штаты ўстрымаліся пасля ўнясення антырасійскіх паправак.















