3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
12 сакавіка ў Мінску пройдзе юбілейны вечар да 80-годдзя Уладзіміра Гасцюхіна
10 сакавіка народнаму артысту Беларусі, выбітнаму акцёру тэатра і кіно Уладзіміру Гасцюхіну споўнілася 80 гадоў, ужо больш як 30 гадоў артыст бліскае на экранах.
Шырокаму гледачу Уладзімір Гасцюхін добра вядомы па фільме Міхаіла Пташука "Наш бронецягнік" і фільме Мікіты Міхалкова "Урга - тэрыторыя любві".
А 12 сакавіка ў абноўленым кінатэатры "Масква" адбудзецца святочны юбілейны вечар у гонар народнага артыста Беларусі. На вялікіх экранах пакажуць прэм'ерную стужку з удзелам маэстра ў галоўнай ролі.
Фільм "Мой дзед" ужо атрымаў прызнанне. Расійская кінастужка з беларускай зоркай кінарэжысёра Святаслава Уласава ўдастоена Прыза Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы "За ўклад у захаванне духоўна-маральных і культурна-гістарычных каштоўнасцяў" на Мінскім міжнародным кінафестывалі " Лiстапад-2025".
"Мой дзед" таксама атрымаў на "Лiстападзе" прыз сімпатый гледачоў асноўнага конкурсу гульнявых фільмаў, а выканавец галоўнай ролі Уладзімір Гасцюхін быў удастоены прыза за лепшую мужчынскую ролю.















