3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
20 лістапада стартуе адбор на дзіцячы музычны конкурс "Славянскага базару ў Віцебску"
Хто будзе выступаць ад Беларусі на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"? Фестываль мастацтваў ужо 20 лістапада пачне рэгіянальныя адборы на дзіцячы музычны конкурс і конкурс выканаўцаў эстраднай песні. Марафон праслухоўванняў стартуе з Мінскай вобласці.
Яе выканаўцы з'едуцца ў Дзяржынск. Адбор пачнецца ў 11:00 у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Далей экспертнае журы адправіцца ў Гродна. Галасы вобласці будуць слухаць ужо 21 лістапада ў каледжы мастацтваў.
Брэсцкая вобласць прыме рэгіянальны адборачны тур не ў абласным цэнтры, а ў Баранавічах 28 лістапада. Фестывальная сталіца адкрые зімовыя слуханні. Яе абласны кастынг пройдзе ў Цэнтры культуры "Віцебск" 6 снежня.
Самы спяваючы рэгіён - Магілёўшчына - пакажа свае таленты на сцэне Палаца культуры вобласці 10 снежня. 11 снежня будуць распявацца вакалісты Гомельскай вобласці ў Гарадскім цэнтры культуры. Завершаць першы этап нацыянальнага адбору ў Мінску. Вакалістаў з беларускай сталіцы чакаюць 13 снежня ў канцэртнай зале "Верхні горад".