3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Ад сімфоній да папулярнай музыкі - 80 гадоў з дня нараджэння кампазітара Эдуарда Зарыцкага
80 гадоў магло б споўніцца Эдуарду Зарыцкаму. Народны артыст Беларусі сярод самых пладавітых эстрадных аўтараў краіны. Пісаў музыку да кінафільмаў, спектакляў "Трыбунал" і "Снежная каралева" і нават сцэнак у КВЗ.
У свае 20 Зарыцкі стаў самым маладым членам Беларускага саюза кампазітараў. Ствараў у тандэме з народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам. У Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестры Зарыцкі быў правай рукой маэстра. Для калектыву ствараў музычныя праграмы на вершы Коласа, Купалы, Караткевіча.
Аўтар сімфоній і сюіт больш запомніўся папулярнай музыкай. Песні Зарыцкага выконвалі Віктар Вуячыч, Ірына Дарафеева, ансамбль "Сябры". Кампазітар часцей за іншых быў у складзе журы галоўных рэспубліканскіх конкурсаў. Менавіта яго вырашальным словам вызначалі пераможцаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" і трыумфатараў нацыянальных адбораў на дзіцячае "Еўрабачанне".
Фота БЕЛТА















