3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"Беларусьфільм" удзельнічае ў 55-м Міжнародным кінафестывалі ў Індыі. Што прывезлі беларусы?
Беларускае кіно ў Індыі. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" гэтымі днямі бярэ ўдзел у 55-м Міжнародным кінафестывалі Індыі ў Гоа. Ён адзіны ў Паўднёвай Азіі, які мае акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў.
Адзін з найстарэйшых фестываляў захаваў свой высокі статус за кошт таго, што дае эксклюзіўную магчымасць убачыць топавае кіно з розных куткоў свету. Яркая цырымонія адкрыцця адбылася напярэдадні.
На ўзбярэжжа Індыі беларусы прывезлі два поўныя метры - ігравы і анімацыйны. Першую карціну "Чорны замак" дэлегацыя пакажа 22 лістапада. Акрамя гэтага, беларуская кінагаліна прадстаўлена ў нацыянальным павільёне.