3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Беларусы прыехалі ў Таджыкістан з нацыянальнымі Днямі культуры. Чым здзіўляюць?
Філармоніі Беларусі і Таджыкістана рыхтуюць абмен рэпертуарам. Напярэдадні ў Душанбэ менеджмент дзвюх сцэн падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве.
Беларусы прыехалі ў горную краіну з нацыянальнымі Днямі культуры. "Крывёй сэрца" - прэзентацыя фактаў агульнага ваеннага ліхалецця. Дакументы аб выхадцах Таджыкістана, што вызвалялі Беларусь ад фашызму, прывёз наш Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Беларускія стужкі - і на экранах кінатэатраў. Прычым у Душанбэ прывезлі прэм'еры.
25 лістапада адбыўся паказ сумеснага расійска-беларускага фільма "Чорны замак" паводле Караткевіча. У афішы - і першы айчынны 3D-фільм "Песня Сірын".
Да пятніцы, 29 лістапада, два міністэрствы будуць фармуляваць агульныя культурныя праекты.