3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Дні культуры Кітая праходзяць у Беларусі
Маштабны канцэрт майстроў мастацтваў з Паднябеснай прайшоў у Маладзечне. На сцэне Палаца культуры для беларусаў арганізавалі яскравую праграму. На суд гледачоў былі прапанаваны танцавальныя і акрабатычныя нумары, а таксама выступленні народных музыкантаў. У выкананні беларускіх артыстаў прагучалі фрагменты арый са спектакляў "Яўген Анегін" і "Травіята".
Святочныя мерапрыемствы ў рамках Дзён культуры Кітая праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Берагчы каштоўнасці і векавую памяць дружалюбных краін ужо стала добрай традыцыяй. Святочная праграма прадоўжыцца да 26 снежня.