3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Эмоцыі, хваляванне і музычныя трэнды. У Беларусі выбралі "Песню года"
Увечар 23 красавіка ў Палацы спорту гучалі "Песні года Беларусі". 25 хітоў, якія ўвесь мінулы сезон набіралі тысячы праслухоўванняў на анлайн-платформах, ацаніла прафесійнае журы.
У шорт-лісце ёсць і песні выканаўцаў, якіх аднойчы выбралі гледачы Белтэлерадыёкампаніі. Насця Краўчанка, паводле версіі прэміі "Песня года Беларусі", прызнаная найлепшай радыёвыканаўцай.
Для выпускніцы галоўнага вакальнага шоу - "Фактар.by" - "залатая талерка" стала першай у кар'еры. 2,5 млн слухачоў - толькі ў YouTube! "Рамонак" даўно ўжо квітнее і ў расійскіх хіт-парадах.
Белтэлерадыёкампанія стабільна пастаўляе таленавітыя кадры ў шэрагі беларускага шоу-бізнесу. Мікіта Бялько - двойчы ўладальнік галоўных прэмій "Песня года Беларусі". Станавіўся "Адкрыццём года" і "Лепшым выканаўцам". Ну а напярэдадні плацінавая ўзнагарода апынулася ў руках Вікторыі Алешкі. Яе кранальнае "Не здраджвай" - галоўная песня 2024 года.
Фота БЕЛТА